Музей Гугун за тры гады дэгіталізуе100 тыс. культурных рэліквій
  2019-09-20 15:55:53

Паводле паведамлення Цэнтральнага тэлебачання Кітая CCTV, музей Гугун запланаваў за тры гады зрабіць фотаздымкі, сканаванне і відэаздымкі 100 тыс. культурных рэліквій у звышвысокім раздзяленні і пабудаваць «лічбавы музей» з дапамогай тэхналогій лічбавых малюнкаў, хмарных сэрвісаў і інтэлектуальных тэхналогій.

У гэтым працэсе эксперты ў галіне Штучнага Інтэлекту і Вялікіх Даных, спецыялісты ў галіне карыстальніцкага досведу і інш. прааналізуюць лічбавыя рэсурсы, прадукты і паслугі музея, і прадставяць стратэгічныя прапановы і рашэнні па будаўніцтве «лічбавага музея». Пасля дыгіталізацыі Гугун зможа прадастаўляць шырокай грамадскасці высакаякасныя лічбавыя паслугі і пашырыць магчымасці пошуку культурных рэліквій з дапамогай лічбавай базы.

Дырэктар музея Гугун Ван Сюйдун сказаў, што стварэнне «лічбавага музея» дапаможа гістарычнай культуры стаць больш даступнай для шырокіх мас. Акрамя таго, музей мае намер супрацоўнічаць з зацікаўленымі кампаніямі і прыватнымі асобамі ў сферы стварэння дакументальных і мастацкіх фільмаў. У прыватнасці, ужо вядома, што будуць знятыя фільмы, якія распавядаюць аб працэсе рэстаўрацыі рэліквій і помнікаў культуры, якія знаходзяцца ў музеі.