Гандлёвы парк «Шаньшаньгашу» даў новую магчымасць сіньцзянскім фермерам
  2019-10-31 16:23:42

Прыкладам спакою і росквіту зараз называюць жыхары сіньцзянскага пасёлка Ляньмуцінь гандлёвы парк «Шаньшаньгашу». Ужо звыш 6000 сялянскіх сем'яў рэалізоўваюць садавіну, якую вырошчваюць, праз гэтую платформу. Раней, распавядаюць мясцовыя, ім даводзілася самім шукаць пакупнікоў, гарантый не было, часта іх падманвалі. Цяпер турбавацца няма пра што: «Шаньшаньгашу» - шматфункцыянальны ўніверсальны парк, які аб'ядноўвае складаванне, апрацоўку, астуджэнне, гандаль, у тым ліку электронны, і лагістыку. У цяперашні час арганізацыя супрацоўнічае з 20 сельскагаспадарчымі кааператывамі, падпісаны пагадненні аб партнёрстве з 10 кампаніямі.

Як распавёў кіраўнік адміністрацыі парку Вэнь Бінь, агульны аб'ём вытворчасці разынак, на якіх спецыялізуюцца ў павеце Шаншань, можа дасягаць 100 тыс. тон у год. Сёлета разлічваюць прыняць 50 тыс. тон, а ў наступным - 80 тыс. тон. У кіраўніцтве разумеюць - давер фермераў трэба абавязкова апраўдаць, узяць столькі, колькі яны хочуць здаць.