Са студзеня па верасень 2019 года няўхільна раслі даходы індустрыі культуры Кітая
  2019-11-04 16:53:39

Даходы індустрыі культуры Кітая значна выраслі ў першыя тры кварталы 2019 года. Паводле даных Дзяржаўнага статыстычнага ўпраўлення КНР, за першыя дзевяць месяцаў агульныя аперацыйныя даходы 56 тыс. даследаваных прадпрыемстваў сектара культуры па ўсёй краіне склалі 6,22 трлн юаняў, што на 7,6% больш, чым годам раней.

ДСУ таксама паведаміла, што ў студзені-верасні аперацыйныя даходы васьмі з дзевяці культурных галін краіны павялічыліся, а тры з іх прадэманстравалі двухзначны рост даходаў. У прыватнасці, са студзеня па верасень бягучага года аперацыйныя даходы ад галіны навін і інфармацыйных паслуг дасягнулі 465,6 млрд юаняў, паказаўшы найбольш хуткія тэмпы росту, якія дасягнулі 22,4%. За названы адрэзак часу даходы ад галіны паслуг крэатыўнага дызайну склалі 825,6 млрд юаняў, а даходы ад галіны культурных інвестыцый -- 30,8 млрд юаняў, што адпаведна на 12,2 і 12,3 працэнта больш у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года.

На фоне трансфармацыі мадэлі эканамічнага росту Кітай плануе ператварыць культурную індустрыю ў адну з вядучых галін эканомікі краіны да 2020 года. - Р -