Кітай рашуча супраць стварэння штучных перашкод развіццю адносіны паміж прадпрымальнікамі Кітая і ЗША
  2019-11-12 16:02:25

Кітай выступае рашуча супраць спробаў некаторых амерыканскіх палітыкаў стварыць ідэалагічныя перашкоды прадпрымальніцкай дзейнасці дзвюх краін. Пра гэта 11 лістапада паведаміў прадстаўнік МЗС КНР Гэн Шуан.

8 лістапада ў сваім выступленні ў Берліне дзяржсакратар ЗША М. Пампея ў чарговы раз зрабіў выпад у бок Кампартыі Кітая і палітычнага ладу краіны, адзначыўшы, што ў такіх галінах, як адчувальныя тэхналогія, размяшчэнне сетак новага пакалення, Кітай распачаў шэраг мер, якія парушаюць дэмакратыю, свабоду і іншыя асноўныя каштоўнасці. Ён заклікаў увесь свет супрацьстаяць дзеянням уладаў КНР.

«Пераследуючы свае амбіцыйныя палітычныя мэты, М.Пампея неабгрунтавана абвінавачвае Кампартыю Кітая і кітайскі ўрад, ачарняе ўнутраную і знешнюю палітыку краіны, перабольшвае так званую кітайскую пагрозу. Мы цярпліва чакаем, калі і чым скончацца ягоныя палітычныя трукі», - адзначыў кітайскі дыпламат.

«За 70 гадоў з дня ўтварэння КНР кітайскі народы пад кіраўніцтвам Кампартыі Кітая здзейсніў гістарычны ўздым - стаўшы багацейшым. Кітайскі народ давярае і падтрымлівае Партыю. Ён цалкам упэўнены ў сваім шляху развіцця. Кітай працягне ісці па ўласным шляху развіцця і абавязкова даб'ецца велізарных поспехаў. Ніхто не зможа запаволіць нашу хуткасць. Любыя спробы амерыканскіх палітыкаў на чале з Пампея зняважыць сацыялістычны строй Кітая і ўбіць клін паміж камуністычнай партыяй і народам краіны дзеля ўласных палітычных інтарэсаў будуць асуджаныя на правал», - канстатаваў Гэн Шуан.