Сі Цзіньпін аб навукова-тэхнічных інавацыях
  2019-11-12 16:02:25

Пяць канцэпцый развіцця - інавацыі, каардынацыя, экалагічнасць, адкрытасць і сумеснае выкарыстанне - былі вызначаны ў кастрычніку 2015 года на 5-м пленуме ЦК КПК 18-га склікання. Гэтыя ідэі паказваюць галоўны накірунак агульнанацыянальнага развіцця краіны на фоне «новай эканамічнай нармальнасці». Далей прапануем вашай увазе ключавыя цытаты Сі Цзіньпіна аб канцэпцыі навукова-тэхнічных інавацый.

«Ставіць інавацыі на першае месца, таму што гэта першая рухаючая сіла развіцця. Менавіта рухаючая сіла вызначае тэмпы, эфектыўнасць і ўстойлівасць развіцця. Для такой вялікай эканомікі, як наша, калі праблема не вырашана належным чынам, устойлівае і здаровае эканамічнае развіццё і падваенне ВУП і сярэднедушавых даходаў гарадскіх і сельскіх жыхароў будзе цяжка рэалізаваць».

-- з выступлення на семінары кіраўнікоў міністэрстваў і правінцый па рэалізацыі духу 5-га пленума ЦК КПК 18-га склікання, 18 студзеня 2016 г.

«Стаўшы на новы гістарычны старт развіцця нашай краіны, мы павінны паставіць навукова-тэхнічную інавацыю на больш важнае месца, імкнучыся да ператварэння Кітая ў вядучую навукова-тэхнічную дзяржаву свету».

- з выступлення на Усекітайскай нарадзе па пытаннях навукова-тэхнічных інавацый, 18-й нарадзе членаў Акадэміі навук Кітая, 13-й нарадзе членаў Інжынернай акадэміі Кітая і 9-й Усекітайскай канферэнцыі Навукова-тэхнічнага таварыства Кітая, 30 траўня 2016 года.

«Пасля многіх гадоў намаганняў, навукова-тэхнічная моц краіны прыкметна ўзмацнілася і знаходзіцца цяпер на стадыі пераходу ад росту аб'ёму да павышэння якасці. Кітай ужо выйшаў на перадавыя пазіцыі ў свеце ў шэрагу ключавых галін навукі і тэхнікі ».

- з артыкула Сі Цзіньпіна "Паглыбленне разумення новай канцэпцыі развіцця" ў часопісе "Цюшы", 16 траўня 2019 года.