Мексіка дала Э. Маралесу палітычны прытулак
  2019-11-13 16:07:53

Міністр замежных спраў Мексікі Марсэла Эбрард заявіў, што мексіканскі ўрад прадаставіць палітычны прытулак прэзідэнту Балівіі Эва Маралесу, які падаў у адстаўку.

На прэс-канферэнцыі мексіканскага МЗС М.Эбрард паведаміў, што ў той жа дзень Э.Маралес патэлефанаваў у Мехіка і прыняў прапанову Мексікі аб прадастаўленні палітычнага прытулку. Міністр адзначыў, што рашэнне мексіканскага ўрада прадаставіць Маралесу і некаторым звязаным з ім асобам палітычны прытулак абумоўлена "гуманітарнымі меркаваннямі і надзвычайнай сітуацыяй, якая склалася ў Балівіі", а таксама ўлічваючы "пагрозу жыцця і асабістай бяспекі" балівійскага прэзідэнта. - Р -