На кітайскі і міжнародны тэлеканалы выходзіць фільм «Самае маштабнае ў свеце свята Дня Нараджэння КНР»
  2019-11-13 16:34:31

12 лістапада ў Пекіне адбылася прэзентацыя дакументальнага фільма «Самае маштабнае ў свеце свята Дня Нараджэння КНР», створанага да 70-годдзя з дня ўтварэння КНР. Фільм сумесна падрыхтаваны Кітайскім міжкантынентальным камунікацыйным цэнтрам (Intercontinental Communication Center), амерыканскім тэлеканалам National Geographic, а таксама Брытанскай кінакампаніяй Meridian. Карціна дэманструе бліскучыя дасягненні Кітая ў сферы інфраструктуры, абароны экалогіі, распрацоўкі высакахуткасных цягнікоў, пашырэння новых зон свабоднага гандлю і іншых сферах за 70 гадоў з моманту ўтварэння рэспублікі. Вялікая ўвага надаецца пераменам у жыцці простых жыхароў краіны.

На прэзентацыі кіраўнік аддзялення па пашырэнні міжнародных абменаў пры Аддзеле прапаганды ЦК КПК Чжан Яньбінь адзначыў, што фільм дазволіць паказаць міжнароднай аўдыторыі новае энергічнае аблічча кітайскага народа і агульнанацыянальную радасць падчас святкавання ўрачыстасці ў гонар 70-годдзя ўтварэння КНР. Ён таксама заклікаў замежныя СМІ і кінастудыі ўмацоўваць супрацоўніцтва з кітайскімі партнёрамі ў сферы кінематаграфіі ў мэтах вытворчасці большай колькасці якасных фільмаў, для паглыблення ўзаемаразумення і збліжэння народаў розных краін свету.

З 13 лістапада стужку паралельна пакажуць на дакумэнтальным тэлеканале Медыякарпарацыі Кітая, амерыканскім канале National Geographic і на шэрагу іншых тэлеканалаў і новых медыя-платформах Кітая.