У Пекіне прайшла цырымонія перадачы ў дар помніка культуры
  2019-11-14 11:34:32

Цырымонія перадачы ў дар бронзавай скульптуры конскай галавы, якая ўваходзіць у серыю скульптурных галоў 12 жывёл-сімвалаў кітайскага гараскопа з парку Юаньмін'юань, прайшла ў Пекіне. У 2007 годзе скульптура з'явілася на аўкцыёне і была набыта вядомым сянганскім бізнесмэнам Стэнлі Хо. Затым рэліквія доўгія гады выстаўлялася ў Сянгане і Аамэне, пакуль у бягучым месяцы Стэнлі не прыняў рашэння падараваць яе Дзяржупраўленню КНР па ахове культурнай спадчыны.

На фота -- міністр культуры і турызму КНР Ло Шугай /справа/ і прадстаўнік Стэнлі Хо адкрываюць скульптуру для наведвальнікаў.