На Хайнане завяршыўся міжнародны кінафестываль
  2019-12-09 16:04:44

У горадзе Санья правінцыі Хайнань завяршыўся Міжнародны кінафестываль вострава Хайнань.

Кінафестываль праходзіў 8 дзён. Сёлета на конкурс паступіла 1495 кінастужак з 80 краін, якія змагаліся за вышэйшую ўзнагароду «Залаты какос». На кінафестывалі было паказана больш за 200 карцін.

У намінацыі «лепшы фільм» вышэйшую ўзнагароду заваявала карціна кітайскай вытворчасці «Паветраны шар». Выканальніца галоўнай ролі кітаянка Санам Ванмо перамагла ў катэгорфі «лепшая актрыса». Лепшым рэжысёрам прызнана кітаянка Ван Ліна. Званне «лепшага акцёра» атрымалі двое: французскі акцёр Самі Буажыла і японскі акцёр Рухэй Мацуда.

Дакументальная стужка «Калі Кітай здзівіў свет: урачысты ваенны парад 2019 года» ў фармаце звышвысокай выразнасці 4К, падрыхтаваны Медыякарпарацыяй Кітая на аснове кадраў прамой трансляцыі парада, атрымаў спецыяльную прэмію журы фестывалю. - Р -