Будаўнікі кітайскай кампаніі China Railway 18 Bureau Group сёння завяршылі мантаж асноўных канструкцый арачнага чыгуначнага моста праз раку Нуцзян - аднаго з ключавых і самых складаных аб'ектаў чыгункі Далі - Жуйлі / правінцыя Юньнань, Паўднёва-Заходні Кітай /. Мост, размешчаны на мяжы паветаў Шыдзянь і Лунлін, мае працягласць 1024,2 м, а яго шырыня складае амаль 25 м. Тут будзе размешчана станцыя. Даўжыня галоўнага пралёта арачнага моста складае 490 м, што робіць яго найбуйнейшым у свеце па гэтым паказчыку.