Кітай здасць у эксплуатацыю пяты энергаблок АЭС " Фуцін"
  2020-01-17 16:18:39

Кітай у гэтым годзе здасць у эксплуатацыю пяты энергаблокаэс "Фуцін" у правінцыі Фуцзянь. Гэта першы ў свеце рэактар, пабудаваны на аснове ўласных кітайскіх тэхналогій "Хуалун-1".

Пра гэта паведаміў генеральны дырэктар Кітайскай нацыянальнай ядзернай карпарацыі Юй Цзяньфэн на прэс-канферэнцыі з нагоды 65-годдзя заснавання ядзернай прамысловасці Кітая.

Нагадаем, што ў снежні 1991 года ў Кітаі была ўведзена ў эксплуатацыю першая самастойна распрацаваная АЭС Ціньшань магутнасцю 300 тыс. кілават, што паклала канец гісторыі адсутнасці атамнай электраэнергіі ў краіне. Кітай асвоіў тэхналогіі ядзернай энергетыкі, пры дапамозе якіх краіна здольная стварыць АЭС магутнасцю да мільёна кілават. У прыватнасці, рэактар «Хуалун-1" з'яўляецца самастойна распрацаванай КНР ядзернай тэхналогіяй трэцяга пакалення. Да канца 2019 года ў Кітайскай нацыянальнай ядзернай карпарацыі налічваліся 21 камерцыйны ядзерны энергаблок, вядзецца будаўніцтва яшчэ 6 энергаблокаў.