"Сюэлун-2 "перасёк" равучыя саракавыя " і накіраваўся ў Кейптаўн
  2020-01-17 16:18:39

Навукова-даследчы ледакол "Сюэлун-2" /"Снежны дракон 2"/, які знаходзіцца на шляху да Паўднёвага полюса ў рамках 36-й Кітайскай антарктычнай экспедыцыі, 15 студзеня ў 20:00 па мясцовым часе /16 студзеня ў 2:00 па пекінскім часе/ перасёк у кропцы з каардынатамі 23 градуса 11 хвілін у.д., 40 градусаў п.ш. так званыя "равучыя саракавыя" -- акіянічную прастору ў 40-х шыротах Паўднёвага паўшар'я, дзе моцныя і ўстойлівыя заходнія вятры выклікаюць частыя штармы, і накіраваўся ў Кейптаўн /ПАР/.