Расійскія лекары распавялі пра працу з эпідэміяй у КНР
  2020-02-25 17:31:01

У Дацінскай афтальмалагічнай бальніцы ў Кітаі аднавілі працу лекары з Расіі. Як распавёў Яўген Тудвасеў, пасля ўспышкі эпідэміі бальніца падоўжыла навагодні адпачынак замежных спецыялістаў, але яны сумесна напісалі заяву на аднаўленне працы ў тым жа рэжыме, што і кітайскія калегі.

Па словах доктара з Масквы, у Дацінскай афтальмалагічнай бальніцы ўведзены строгі кантроль на ўваходзе, вядзецца вымярэнне тэмпературы ўсіх пацыентаў. Акрамя таго, у кабінеце праводзіліся кварцаванне і дадатковая апрацоўка спіртавымі і дэзінфікуючымі растворамі медыцынскай апаратуры пасля агляду кожнага пацыента. На прыёме ад усіх лекараў патрабуецца выкарыстоўваць індывідуальныя маскі, пальчаткі, шапачку і акуляры.

Я. Тудвасеў заявіў, што эпідэмія не ўплывае на яго далейшае знаходжанне ў Кітаі.Другі лекар-расіянін які жыве ў Даціне, Ігар Абдулін, даведаўшыся пра эпідэмію, будучы ў адпачынку ў Хабараўску, купіў маскі і адправіў іх у бальніцу. На думку І. Абдуліна, яго калегі - прафесійны калектыў, які здольны справіцца з любымі цяжкасцямі.