Супрацоўнікі The Wall Street Journal напісалі ліст, які заклікае газету прынесці публічныя прабачэнні ў сувязі з публікацыяй абразлівага для Кітая артыкула
  2020-02-25 17:31:01

Артыкул ад 3 лютага ў газеце The Wall Street Journal «Сапраўдны хворы ў Азіі -- гэта Кітай» выклікаў абурэнне ў Кітаі і за мяжой, а таксама абурэнне ў самой газеце з-за таго, што артыкул мае прыкметы дыскрымінацыі па расавай прыкмеце. У апошнія дні некалькі дзясяткаў супрацоўнікаў накіравалі кіраўніцтву газеты ліст, заклікаючы выправіць загаловак і прынесці прабачэнні ўсім асобам, чые пачуцці гэты артыкул мог закрануць.

Паводле паведамлення газеты The New York Times ад 23-га лютага, калектыўны ліст напісалі ў агульнай складанасці 53 работнікі газеты The Wall Street Journal, пераважна з аддзяленняў газеты ў кантынентальнай частцы Кітая і Сянгане.

Як паведамляецца ў газеце The New York Times, у лісце супрацоўнікі The Wall Street Journal заклікаюць кіраўніцтва газеты «ўлічыць патрабаванне выправіць загаловак артыкула і прынесці прабачэнні ўсім пацярпелым, уключаючы чытачоў газеты, крыніцы інфармацыі і калегаў». «Памылка глыбока закранула многіх людзей, а не толькі жыхароў і грамадзян Кітая», менавіта таму неабходна як мага хутчэй выправіць загаловак артыкула газеты ў інтэрнеце", -- адзначаецца ў звароце.

Прэс-прадстаўнік кампаніі Dow Jones & Company, выдавец газеты The Wall Street Journal, 22-га лютага пацвердзіў, што кіраўніцтва кампаніі атрымала гэты ліст. Аднак да гэтага часу газета The Wall Street Journal не выказала ніякага прабачэння, а наадварот, спрабуе сысці ад адказнасці.

Рэакцыю афіцыйнага Кітая на дзеянні газеты The Wall Street Journal 19-га лютага агучыў прадстаўнік МЗС КНР Гэн Шуан. Ён паведаміў пра пазбаўленне акрэдытацыі трох журналістаў газеты The Wall Street Journal. Газета не прыносіць ніякіх публічных афіцыйных выбачэнняў, не прыцягвае да адказнасці адпаведных асоб, адзначыў чыноўнік кітайскага МЗС. Ён папярэдзіў, што рашэнне ў адносінах да замежных журналістаў Кітай прымае ў строгай адпаведнасці з законамі і правіламі, дзе замацавана, што СМІ, якія выступаюць з публічнымі выказваннямі, якія зневажаюць Кітай, прапагандуюць расавую дыскрымінацыю, зламысна ачарняюць Кітай, павінны быць прыцягнуты да адказнасці. Яны абавязкова заплацяць за сваю правіну і заплацяць дорага, падкрэсліў ён.

З нагоды публікацыі газетай The Wall Street Journal артыкула, які абражае Кітай, прэс-прадстаўнік МЗС КНР Чжаа Ліцзянь 24-га лютага зноў падкрэсліў, што «Кітай не будзе паводзіць сябе як маўклівае ягнятка... Калі газета упарта дзейнічае, не ўлічваючы меркаванняў і інтарэсаў іншых, яна павінна разумець і ўвесь цяжар наступстваў, якія ёй давядзецца несці", канстатаваў прадстаўнік МЗС КНР. - Р -