Каментарый: Газета «Уол-стрыт джорнал» дакладна ведае, што яна робіць?
  2020-02-26 13:55:12

20 лютага 53 супрацоўнікі амерыканскай газеты «Уол-стрыт джорнал» напісалі сумесны электронны ліст кіраўніцтву рэдакцыі, у якім запатрабавалі змяніць загаловак артыкула «Кітай -- сапраўдны азіяцкі хворы», які быў апублікаваная выданнем, і прынесці свае прабачэнні. У пасланні гаворыцца, што справа зусім не ў незалежнасці і не ў розніцы паміж інфармацыйнымі паведамленнямі і каментарамі, а ў тым, што гэта памылковы загаловак, які крыўдзіць кітайцаў.

ЗША -- гэта краіна, дзе пражываюць прадстаўнікі самых розных нацыянальнасцнй. Расавая дыскрымінацыя там не толькі некарэктная з пункту гледжання палітыкі, яна парушае агульнапрызнаныя ў свеце нормы паводзін. З мэтай змясціць на сваіх старонках рэпартаж-сенсацыю газета «Уол-стрыт джорнал» адкрыта выкарыстала загаловак з адценнем расавай дыскрымінацыі, што не толькі парушае асноўныя прынцыпы прафесійнай этыкі, але і дэманструе страту найменшай спагады і адсутнасць інтуіцыі.

МЗС КНР у адказ абвясціла аб рашэнні ануляваць пасведчанні журналістаў тром супрацоўнікам выдання, акрэдытаваных у Пекіне. Такім чынам, кітайскі бок на аснове закона будуе адносіны з замежнымі журналістамі. Наступствы за свае дзеянні павінна несці газета «Уол-стрыт джорнал». Цікава тое, што дзяржсакратар ЗША Майк Пампея стаў асуджаць кітайскі бок з нагоды парушэння свабоды слова.

У ключавы момант барацьбы з эпідэміяй дзеянні газеты «Уол-стрыт джорнал» фактычна перадалі небяспечны сігнал -- у ЗША і некаторых заходніх краінах вяртаецца прадузятае стаўленне да Кітая і кітайскіх эмігрантах. Гэта не толькі знішчае намаганні, прыкладзеныя для барацьбы з эпідэміяй ў глабальным маштабе, але і нясе ўтоеную пагрозу міру і развіццю ўсяго свету.

Варта адзначыць, што ў электронным лісце гэтыя 53 супрацоўнікі газеты таксама прааналізавалі негатыўны ўплыў падзеі. У ім адзначаецца, што калі рэдакцыя выдання не прыме адпаведных дзеянняў, то рэпутацыя газеты будзе сапсавана, што адаб'ецца на здольнасці прадастаўляць інфармацыю.

Аўтары -- аддзела навін МРК