Сунь Чуньлань падкрэсліла важнасць усебаковых намаганняў па выратаванні медыцынскіх работнікаў, якія заразіліся COVID-19
  2020-02-27 16:10:40

Віцэ-прэм'ер Дзяржсавета КНР Сунь Чуньлань заклікала да максімальных намаганняў па лячэнні медыцынскіх работнікаў, якія заразіліся COVID-19.

Сунь Чуньлань узначальвае групу цэнтральнага ўрада КНР па кіраўніцтве супрацьэпідэмічнай работай у правінцыі Хубэй. Яна справілася пра стан здароўя медыцынскага персаналу і папрасіла іх клапаціцца пра сябе, адзначыўшы, што медустановы абавязаны належным чынам выкарыстаць медыцынскія сродкі і старанна складаць планы лячэння.

Сунь Чуньлань заявіла, што для хворага медперсаналу, які знаходзяцца ў цяжкім стане, павінны быць распрацаваны індывідуальныя планы лячэння. Адпаведныя ведамствы, асабліва ў правінцыі Хубэй і яе адміністрацыйным цэнтры горадзе Ухань, павінны дапамагчы вырашыць праблемы, з якімі сутыкаюцца хворыя медыкі, дадала яна, падкрэсліўшы важнасць мер па паляпшэнні арганізацыі часу дзяжурства і адпачынку медыцынскіх работнікаў, умацаванні іх абароны і прадастаўленні ім дадатковых ільгот.