Сі Цзіньпін правёў пасяджэнне ПК Палітбюро ЦК КПК
  2020-02-27 16:10:40

Генеральны сакратар ЦК КПК Сі Цзіньпін сёння правёў пасяджэнне Пастаяннага камітэта Палітбюро ЦК КПК па пытаннях прафілактыкі і кантролю за эпідэміяй COVID-19.

Звярнуўшыся да ўдзельнікаў пасяджэння, Сі Цзіньпін адзначыў, што пазітыўныя тэндэнцыі ў рабоце па прафілактыцы і кантролі за эпідэміяй становяцца ўсё больш відавочнымі, і што сацыяльна-эканамічнае развіццё паскоранымі тэмпамі вяртаецца ў нармальнае рэчышча, аднак пры гэтым сітуацыя ў правінцыі Хубэй і яе адміністрацыйным цэнтры горадзе Ухань застаецца складанай і сур'ёзнай. Таксама нельга ігнараваць рызыку паўторнай ўспышкі эпідэміі ў іншых рэгіёнах.

Па словах Сі Цзіньпіна, на сапраўдны момант важна прыкладаць намаганні для стрымлівання эпідэміі і паскарэння дзейнасці ва ўсіх аспектах сацыяльна-эканамічнага развіцця.

Ён заклікаў партыйныя камітэты і ўлады на ўсіх узроўнях старанна кантраляваць сітуацыю з эпідэміяй і сацыяльна-эканамічным развіццём, каб забяспечыць перамогу ў народнай вайне з эпідэміяй і дасягнуць мэтаў усебаковага фарміравання грамадства сярэдняй заможнасці і ліквідацыі галечы.

На пасяджэнні была падкрэслена неабходнасць працягваць засяроджваць сілы і рэсурсы на прафілактыцы і супрацьэпідэмічным кантролі, каб стрымаць крыніцу заражэння і адрэзаць ўсе шляхі перадачы інфекцыі.

Удзельнікі пасяджэння заклікалі да намаганняў па захаванні жыццяў і лячэнні большай колькасці пацыентаў, якія знаходзяцца ў цяжкім стане, а таксама аператыўным прыняцці мер у дачыненні да пацыентаў з лёгкай формай і па забеспячэнні медыкаў сродкамі аховы, якія ім патрабуюцца неадкладна. На пасяджэнні было агучана патрабаванне ўмацоўваць працу па прафілактыцы і супрацьэпідэмічным кантролі ў Пекіне і іншых ключавых адміністрацыйных адзінках правінцыйнага ўзроўню Кітая, каб рашуча спыніць усе крыніцы інфекцыі.

Удзельнікі пасяджэння запатрабавалі прымаць яшчэ больш якасныя меры абароны ў такіх спецыяльных месцах, як установы па догляду за састарэлымі, дзецьмі і людзьмі з псіхічнымі расстройствамі, дзе ў закрытых памяшканнях знаходзяцца вялікія групы насельніцтва. Неабходна таксама ўзмацняць абарону тых людзей, якія працуюць на пярэднім краі барацьбы з эпідэміяй, маюць прамы кантакт з медыцынскімі адходамі і прадастаўляюць паслугі ў закрытых памяшканнях, дадалі ўдзельнікі пасяджэння.

Аднаўленне працоўнай дзейнасці і вытворчасці павінна праводзіцца мэтанакіравана, паслядоўна і бяспечна, было ўказана на пасяджэнні, якое таксама заклікала да хуткай і добрасумленнай рэалізацыі палітыкі льгот у дачыненні да прадпрыемстваў.

Удзельнікі пасяджэння таксама падкрэслілі важнасць супрацоўніцтва і кантактаў з Сусветнай арганізацыяй аховы здароўя і зацікаўленымі краінамі ў галіне абмену вопытам у правядзенні супрацьэпідэмічнага кантролю і каардынацыі мер па абароне бяспекі ў сферы грамадскай аховы здароўя як у рэгіёне, так і ва ўсім свеце. - Р -