Кітай рашуча выступае супраць беспадстаўных абвінавачанняў з боку М. Пампеі адносна кантролю за COVID-19 -- МЗС КНР
  2020-02-27 16:10:40

Кітай сёння выказаў рашучую нязгоду з беспадстаўным абвінавачваннем з боку дзяржаўнага сакратара ЗША Майка Пампеі ў дачыненні да работ па прафілактыцы і кантролі за эпідэміяй COVID-19, а таксама заклікаў ЗША адмовіцца ад ідэалагічнай прадузятасці і спыніць падрываць супрацоўніцтва паміж краінамі.

Афіцыйны прадстаўнік МЗС КНР Чжаа Ліцзянь заявіў пра гэта на прэс-канферэнцыі ў адказ на пытанне датычна заявы М. Пампеі пра тое, што выправаджэнне журналістаў Wall Street Journal выкрывае праблему з рэакцыяй у Кітаі на COVID-19, і тое, што калі б Кітай дазволіў сваім і замежным журналістам казаць адкрыта, то Кітай і іншыя краіны былі б значна лепш падрыхтаваны да таго, каб рэагаваць на выклік з боку каранавіруса.

"У той час як кітайскі народ усімі сіламі змагаецца з эпідэміяй, спадар Пампея зноў вылучае беспадстаўныя абвінавачванні супраць Кітая. Гэта агідна, мы рашуча выступаем супраць гэтага", -- сказаў Чжаа Ліцзянь.

Адзначыўшы, што ў заяве М. Пампеі нават не прыведзены факты, Чжаа Ліцзянь паказаў, што намаганні ўрада Кітая па прафілактыцы і кантролі за эпідэміяй з'яўляюцца адкрытымі, празрыстымі і ў вышэйшай ступені адказнымі. Што тычыцца артыкула WSJ з абразлівым загалоўкам, то тут ні ў якім разе не ідзе гаворка пра свабоду слова і друку. Усім сумленным людзям варта супрацьстаяць такім расісцкім заявам і дзеянням, адзначыў прадстаўнік МЗС КНР. "Якім чынам спадар Пампея, цалкам ігнаруючы меркаванне міжнароднай супольнасці, распачаў яшчэ адну спробу падтрымаць WSJ за кошт ачарнення Кітая? Узнікае пытанне аб тым, ці з'яўляецца WSJ агентам Дзярждэпартамента ЗША?" -- дадаў ён.

"Мы заклікаем М. Пампею адмовіцца ад сваёй ідэалагічнай прадузятасці ў дачыненні да Кітая, адкінуць ментальнасць часоў "халоднай вайны", дзейнічаць адпаведна свайму статусу, спыніць падрывацьуўзаемадавер і супрацоўніцтва паміж Кітаем і ЗША і больш не распачынаць спроб для таго, каб пасеяць разлад паміж партыяй, урадам Кітая і кітайскім народам", -- дадаў гэты афіцыйны прадстаўнік. - Р -