Пасол Кітая ў Іране Чан Хуа сёння заявіў, што Кітай перадаў Ірану медыцынскае абсталяванне для выяўлення выпадкаў заражэння каранавірусам у краіне. "Нашы намаганні будуць працягвацца", -- напісаў на сваёй старонцы ў Твітары кітайскі пасол.
Напярэдадні амбасада Кітая ў Тэгеране прадаставіла Міністэрству аховы здароўя і медыцынскай адукацыі Ірана 250 тыс. масак у якасці дапамогі па абароне іранцаў ад COVID-19.
Іранскае міністэрства аховы здароўя і медыцынскай адукацыі абвясціла, што 139 чалавек заразіліся каранавірусам у краіне, 19 з якіх памерлі за апошні тыдзень. - Р -