У Кітаі за суткі зарэгістравана 433 новыя пацверджаныя выпадкі заражэння каронавірусам новага тыпу, а таксама 29 новых выпадкаў са смяротным зыходам
  2020-02-27 16:10:40

У Дзяржаўным камітэце па справах аховы здароўя КНР у чацвер паведамілі аб атрыманні ад 31 адміністрацыйнай адзінкі правінцыйнага ўзроўню краіны і Сіньцзянскага вытворча-будаўнічага корпуса паведамленняў пра 433 новыя пацверджаныя выпадкі заражэння каронавірусам новага тыпу, а таксама аб 29 новых смяротных выпадках за сераду.

Сярод новых выпадкаў са смяротным зыходам 26 адбыліся ў правінцыі Хубэй / Цэнтральны Кітай /, па адным у горадзе Пекін, правінцыях Хэйлунцзян і Хэнань адпаведна, паведамілі ў ведамстве.