Бааоскі азіяцкі форум 2020 адкладзены
  2020-03-10 17:09:44

9 сакавіка стала вядома аб тым, што Бааоскі азіяцкі форум (БАФ) 2020 года адкладзены. Арганізатары БАФ 2020 прынялі такое рашэнне дзеля забеспячэння бяспекі яго ўдзельнікаў у рамках далейшай барацьбы з эпідэміяй каронавіруснай інфекцыі COVID-19.

БАФ 2020 павінен быў адбыцца 24 - 27 сакавіка ў прыморскім пасёлку Бааа астраўной правінцыі Хайнань (Паўднёвы Кітай). Яго тэма была пазначаная як «Свет у працэсе пераменаў: згуртавацца ў імя супольнай будучыні".