У правінцыі Хубэй за суткі зафіксавана 13 новых выпадкаў захворвання на COVID-19
  2020-03-11 16:48:09

У аўторак у правінцыі Хубэй, эпіцэнтры ўспышкі COVID-19, зафіксавана 13 новых пацверджаных выпадкаў захворвання на COVID-19, а таксама 22 новыя выпадкі са смяротным зыходам. Пра гэта паведаміў у сераду правінцыйны камітэт па справах аховы здароўя.

Усе новыя выпадкі захворвання і 19 з 22 новых смяротных выпадкаў былі зафіксаваны ў горадзе Ухань, адміністрацыйным цэнтры правінцыі. Хубэй. Згодна з апошняй справаздачай, агульная колькасць пацверджаных выпадкаў заражэння каранавіруснай інфекцыяй ў гэтай правінцыі дасягнула 67773.

Да аўторка, за выключэннем горада Ухань, у астатніх 16 гарадах і акругах правінцыі Хубэй ужо шэсць дзён запар не было зафіксавана ніводнага новага пацверджанага выпадку захворвання. - Р -