Агульная колькасць пацверджаных выпадкаў заражэння COVID-19 за межамі Кітая дасягнула 32778 чалавек – СААЗ
  2020-03-11 16:48:09

Даныя, апублікаваныя Сусветнай арганізацыяй аховы здароўя ў аўторак, паказваюць, што агульная колькасць пацверджаных выпадкаў захворвання на COVID-19 за межамі Кітая дасягнула 32778 чалавек.

У штодзённым дакладзе СААЗ гаворыцца, што па стане на 10:00 па цэнтральнаеўрапейскім часе ў аўторак колькасць пацверджаных выпадкаў заражэння за межамі КНР павялічылася на 4105 у параўнанні з папярэднім днём і дасягнула 32778 чалавек; колькасць смяротных зыходаў сярод тых, хто захварэў, павялічылася на 186 і дасягнула 872.

Ва ўсім свеце колькасць пацверджаных выпадкаў COVID-19 павялічылася ў параўнанні з папярэднім днём на 4125 -- да 113702, а колькасць смяротных зыходаў вырасла на 203 і склала 4012. - Р -