У Кітаі распрацавалі робата для ўзяцця мазка горла на COVID-19
  2020-03-11 16:48:09
Браць мазок горла для дыягностыкі каранавіруса ў Кітаі навучылі робата. Апарат распрацаваны Гуанчжоўскім інстытутам здароўя дыхальных органаў і Шэньянскім інстытутам аўтаматызацыі. Робат складаецца з механічнай змеепадобнай "рукі", бінакулярнага эндаскопа, абсталявання бесправадной перадачы даных і інтэрактыўнага тэрмінала. "Рука" можа здзяйсняць дакладныя маніпуляцыі ў горле, а эндаскоп -- паказваць трохмерную анатамічную карціну ў высокім вырашэнні.

Вынікі выпрабаванняў паказалі, што рабатызаваны збор матэрыялу можа дасягаць паказчыка поспеху ў 95%. Больш за тое, ён дапамагае палегчыць боль і паменшыць пашкоджанні горла ў пацыентаў падчас самой аперацыі.

Тэст на нуклеінавыя кіслоты мазка з горла з'яўляецца адным з найважнейшых спосабаў дыягностыкі COVID-19. Падчас яго ўзяцця медперсанал знаходзіцца ў цесным кантакце з пацыентам, тым самым падвяргаючы сябе высокай рызыцы заражэння. - Р -