Кітай правёў выпрабавальны палёт самалёта ARJ-21 з другой зборачнай лініі
  2020-03-11 16:48:09

Кітай правёў выпрабавальны палёт самалёта ARJ-21 з другой зборачнай лініі. Палёт паспяхова працягваўся 3 гадзіны 50 хвілін.

Другая зборачная лінія ARJ-21 знаходзіцца паблізу міжнароднага аэрапорта "Пудун" у Шанхаі. Яна ўведзена ў эксплуатацыю ў мінулым годзе. Зараз на кожнай з двух вытворчых ліній можа адначасова ісці зборка шасці самалётаў.

ARJ21 -- першы рэгіянальны пасажырскі рэактыўны самалёт кітайскай вытворчасці, які эксплуатуецца з чэрвеня 2016 года. - Р -