Колькасць выпадкаў заражэння COVID-19 у Індыі дасягнула 50
  2020-03-12 16:33:50

Па стане на 21:00 аўторка ў Індыі пацверджана 50 выпадкаў захворвання COVID-19, паведаміла Міністэрства аховы здароўя краіны.

Па звестках ведамства, у аўторак новы каранавірус выяўлены ў сямі чалавек. Большасць пацверджаных хворых раней наведвала ЗША або Блізкі Усход.

ВПС Індыі ў аўторак накіравалі ў Іран транспартны самалёт для эвакуацыі на радзіму 58 суайчыннікаў. Зараз яны знаходзяцца пад медыцынскім наглядам на авіябазе паблізу Нью-Дэлі. - Р -