Сі Цзіньпін заклікаў да вырашальнай перамогі ў агульнанароднай вайне з эпідэміяй
  2020-03-12 16:33:50

10 сакавіка старшыня КНР Сі Цзіньпін прыбыў у горад Ухань правінцыі Хубэй для інспектавання работ па прафілактыцы і кантролі захворвання. Наведаўшы «перадавую каранавіруснага фронту», кітайскі лідар заклікаў да канчатковай перамогі ў гэтай вайне.

Гэта ўжо трэцяя інспекцыйная паездка Сі Цзіньпіна на «перадавую» барацьбы з эпідэміяй. Раней ён здзейсніў дзве інспекцыйныя паездкі па Пекіне. Асабліва важна тое, што на гэты раз ён наведаў непасрэдна горад Ухань, дзе назіраецца найбольш цяжкая сітуацыя. У ключавы перыяд супрацьстаяння эпідэміі паездка Сі Цзіньпіна мае вялікае значэнне.

Менш чым за два месяцы Кітай дасягнуў пералому ў барацьбе па прафілактыцы і кантролі каранавіруса. Галоўны прынцып працы -- бяспека людзей ставіцца на першае месца. Гэта натхняе людзей на яшчэ больш цвёрдую барацьбу з эпідэміяй.

Вайна з каранавірусам вядзецца па двух напрамках, першае -- гэта выратаванне жыцця людзей у шпіталях, другое -- кантроль і папярэджанне захворванняў на грамадскім узроўні, узроўні гарадскіх мікрараёнаў. Перш за ўсё лідар Кітая наведаў шпіталь «Хашэньшань», дзе сустрэўся з медперсаналам першай лініі, якія дзейнічаюць у эпіцэнтры ўспышкі COVID-19.

«Усе вы -- у маім сэрцы, вы для мяне -- самыя выдатныя з людзей!», -- сказаў Сі Цзіньпін, знаходзячыся ў штабе. Ён таксама звязаўся з некаторымі пацыентамі і выказаў ім словы падтрымкі. Падчас наведвання жылых кварталаў Уханя Сі Цзіньпін азнаёміўся з санітарна-эпідэмічнай сітуацыяй, забеспячэннем бяспекі жыцця людзей, паглядзеў, як аказваюцца медыцынскія і іншыя паслугі, пагутарыў з працаўнікамі і валанцёрамі. Ён выказаў падзяку народу правінцыі Хубэй і, у прыватнасці, жыхарам горада Ухань за іх самааддачу, самаахвяраванне і вялікі ўклад, зроблены ў супрацьэпідэмічную працу.

Зараз ва ўсім свеце выразна разумеюць, што гэта эпідэмія ўяўляе сабой не што іншае, як вялікае выпрабаванне для ўсіх краін. Як адзначыў гендырэктар СААЗ Тэдрас Аданам Гебрэйсус, СААЗ пастаянна заклікае да праявы кіруючай сілы і палітычнай волі ў барацьбе з каранавірусам, і кітайскі лідар прадэманстраваў іх у поўнай меры.

У ходзе паездкі ва Ухань у той самы момант, калі ўжо дасягнуты паэтапныя поспехі, Сі Цзіньпін зноў аддаў указ аб мабілізацыі, абвясціўшы аб тым, што Кітай рухаецца да пераадолення крызісу. - Р -