Кітайскія эксперты і медыцынскія грузы прыбылі ў Рым
  2020-03-13 17:11:49

Дзевяць кітайскіх экспертаў і медыцынскі груз вечарам 12 сакавіка прыбылі чартарным рэйсам у рымскі аэрапорт «Фьюмічына». Груз адпраўлены ў рамках кітайскай дапамогі Італіі ў стрымліванні ўспышкі COVID-19.

Група экспертаў прыляцела з Шанхая. Яны даставілі ў Італію абсталяванне для інтэнсіўнай тэрапіі і медыцынскія сродкі абароны.

Дадзеная група арганізавана Дзяржаўным камітэтам па справах аховы здароўя Кітая і Кітайскім таварыствам Чырвонага Крыжа. Гэта ўжо трэцяя група экспертаў з КНР, накіраваная за мяжу. Раней кітайскія спецыялісты вылецелі ў Іран і Ірак.