Сі Цзіньпін заклікаў да хуткіх міжнародных мераў барацьбы з эпідэміяй COVID-19
  2020-03-13 17:11:49

12 сакавіка старшыня КНР Сі Цзіньпін правёў тэлефонную размову з генеральным сакратаром ААН Антоніу Гутэрышам, падчас якой заклікаў міжнародную супольнасць прыняць неадкладныя меры для барацьбы з эпідэміяй новай каронавіруснай пнеўманіі / COVID-19 /.

Сі Цзіньпін сказаў, што дзякуючы напружаным намаганням унутры Кітая намецілася тэндэнцыя ўстойлівага прагрэсу ў галіне прафілактыкі і кантролю эпідэміі.

Ён падкрэсліў, што сітуацыя з COVID-19 у свеце выклікае непакой. Кіраўнік дзяржавы заклікаў міжнародную супольнасць прыняць неадкладныя меры і разгарнуць эфектыўнае міжнароднае супрацоўніцтва ў рамках сумеснага супрацьстаяння захворванню.

Старшыня КНР дадаў, што Кітай падтрымлівае намаганні ААН і Сусветнай арганізацыі аховы здароўя / СААЗ / па мабілізацыі міжнароднай супольнасці ў мэтах узмацнення палітычнай каардынацыі, пашырэння рэсурсаў і дапамогі краінам, якія развіваюцца са слабай сістэмай аховы здароўя.

У бягучым годзе адзначаецца 75-годдзе стварэння ААН. Па словах Сі Цзіньпіна, Кітай падтрымлівае міжнародную супольнасць у тым, каб выкарыстоўваць дадзеную падзею як шанец пацвердзіць прыхільнасць мультылатэралізму і ўдасканаліць сістэму глабальнага кіравання.

Генсакратар ААН выказаў упэўненасць у тым, што КНР у самы бліжэйшы час справіцца з эпідэміяй і адновіць парадак у эканоміцы, што будзе адпавядаць не толькі інтарэсам Кітая, але і ўсяго свету.