ЮНЕСКА рэкамендуе выкарыстоўваць кітайскі дадатак DingTalk для дыстанцыйнага навучання
  2020-03-16 15:51:45

У апошнім пераліку варыянтаў вырашэння пытанняў дыстанцыйнага навучання, апублікаваным 13 сакавіка ЮНЕСКА, распрацаваны кітайскай кампаніяй Alibaba дадатак для зносін у сетцы DingTalk паказваецца ў пераліку рэкамендаваных платформаў для ўзаемадзеяння, якія падтрымліваюць відэасувязь у рэжыме рэальнага часу.

Дадатак рэкамендаваны для правядзення відэаканферэнцый, кіравання задачамі і календаром, адсочвання наведвальнасці і перадачы імгненных паведамленняў на сайце. Паколькі эпідэмія COVID-19 хутка распаўсюджваецца па ўсім свеце, 39 краін прынялі рашэнне аб закрыцці школ, што закранае прыкладна 421 млн дзяцей і маладых людзей.

У Кітаі ў агульнай складанасці 120 млн навучэнцаў, якія навучаюцца ў 140 тыс. навучальных устаноў па ўсёй краіне, вярнуліся да заняткаў з дапамогай DingTalk. - Р -