У Хубэе зафіксавана чатыры новыя пацверджаныя выпадкі COVID-19
  2020-03-16 16:32:37

16 марта-- У правінцыі Хубэй / Цэнтральны Кітай / у нядзелю было зарэгістравана чатыры новыя пацверджаныя выпадкі COVID-19 і 14 выпадкаў са смяротным зыходам, паведаміў у панядзелак правінцыйны камітэт па справах аховы здароўя.

Усе новыя пацверджаныя выпадкі захворвання былі зафіксаваныя ва Ухане, правінцыйным адміністрацыйным цэнтры і эпіцэнтры ўспышкі эпідэміі.

Паводле апошняй справаздачы, агульная колькасць пацверджаных выпадкаў COVID-19 у гэтай найбольш пацярпелай ад успышкі эпідэміі правінцыі дасягнула 67 798.

Па стане на нядзелю, за выключэннем горада Ухань у астатніх 16 гарадах і акругах Хубэя ўжо 11 дзён запар не было зафіксавана ні аднаго новага пацверджанага выпадку захворвання.