МЗС КНР: Кітай супраць таго, каб амерыканскія палітыкі называлі новы каранавірус "кітайскім"
  2020-03-18 16:06:14

Не так даўно прэзідэнт ЗША Дональд Трамп у сваім акаўнце ў «Твітары» назваў COVID-19 "кітайскім вірусам". Прадстаўнік МЗС КНР Гэн Шуан 17 сакавіка на прэс-канферэнцыі з гэтай нагоды ад імя Кітая заявіў свой рашучы пратэст.

Гэн Шуан адзначыў, што ў апошні час некаторыя амерыканскія палітыкі звязваюць новы каранавірус з Кітаем для таго, каб прынізіць і ачарніць Кітай. Кітай заклікае амерыканскі бок спыніць гэту подлую практыку.

Гэн Шуан таксама ўказаў, што СААЗ і міжнародная супольнасць выступаюць супраць сувязі віруса з асобнай краінай ці рэгіёнам. Ён заклікаў ЗША займацца сваімі ўнутранымі справамі, адыгрываць канструктыўную ролю ў міжнародным супрацоўніцтве ў супрацьстаянні новай інфекцыі і забеспячэнні бяспекі глабальнай аховы здароўя. - Р -