25 чалавек паранены падчас двух выбухаў на поўдні Тайланда
  2020-03-18 16:06:14

У правінцыі Яла на поўдні Тайланда ў аўторак прагрымелі два выбухі замініраваных аўтамабіляў, у выніку па меншай меры 25 чалавек атрымалі раненні.

Як паведамілі тайландскія СМІ, прыкладна ў 10:30 па мясцовым часе непадалёк ад будынка ўрадавай ўстановы ў Яле адбыліся два выбухі. Злачынец прывёў у дзеянне выбуховае прыстасаванне, якое схавалі ў прыпаркаваным ля будынка белым пікапе. Затым яго саўдзельнікі здзейснілі іншы выбух замініраванай аўтамашыны.

Тэракты прывялі да раненняў 25 чалавек, у тым ліку супрацоўнікаў установы, паліцэйскіх, вайскоўцаў і журналістаў. - Р -