Старшыня КНР сустрэўся з прэзідэнтам Пакістана
  2020-03-19 17:21:28

Кіраўнікі КНР і Пакістана 17 сакавіка сустрэліся ў Пекіне. Сі Цзіньпін і Арыф Алві абмяркоўвалі і сітуацыю з каронавірусам. Кітайскі лідар падкрэсліў, што становішча няпростае ў многіх краінах, і ўсім ім варта дзейнічаць зладжана, сумесна змагацца з эпідэміяй. "Кітай гатовы прыкладаць больш намаганняў для стрымлівання распаўсюджвання віруса ў глабальным маштабе. Кітайскі бок працягне аказваць дапамогу і падтрымку Пакістану ", - запэўніў кіраўнік КНР.