Кітай абвясціў папярэджанне аб непажаданасці падарожжаў у краіны, што цяжка пацярпелі ад каронавіруса
  2020-03-19 17:21:28

Кітай 17 сакавіка ўвечары абвясціў папярэджанне аб непажаданасці падарожжаў, заклікаўшы грамадзян краіны быць у курсе сітуацыі з каронавірусам за мяжой і ўстрымацца ад паездак у краіны, што цяжка пацярпелі ад эпідэміі.

Паводле інфармацыі Міністэрства культуры і турызму КНР, кітайскім турыстам рэкамендавана надаць большую ўвагу сваёй бяспецы і старанна ўзважыць рызыку заражэння, выкліканую падарожжамі за мяжу.

Ім таксама рэкамендавана часова ўстрымацца ад падарожжаў у краіны з высокім узроўнем заражэння, уключаючы Італію, Іспанію, Францыю, Германію, ЗША, Швейцарыю, Вялікабрытанію, Нідэрланды, Швецыю, Нарвегію, Данію, Аўстрыю, Бельгію, Іран і Рэспубліку Карэя.