Колькасць пацверджаных выпадкаў COVID-19 за межамі Кітая дасягнула 97996 - СААЗ
  2020-03-19 17:21:28

Колькасць пацверджаных выпадкаў захворвання каронавірусам новага тыпу (COVID-19) за межамі Кітая дасягнула 97996 выпадкаў, вынікае з апублікаваных у аўторак даных Сусветнай арганізацыі аховы здароўя / СААЗ /.

Як адзначаецца ў штодзённым дакладзе СААЗ аб эпідэміі, па стане на 10:00 аўторка па цэнтральнаеўрапейскім часе колькасць выпадкаў заражэння COVID-19 за межамі Кітая ў параўнанні з папярэднім днём вырасла на 11487 і склала 97996. Колькасць памерлых у параўнанні з папярэднім днём вырасла на 462 і склала 4195 чалавек.

Агульная колькасць тых, хто захварэў COVID-19 па ўсім свеце ў параўнанні з папярэднім днём вырасла на 11526 і склала 179.112 чалавек. Колькасць памерлых у параўнанні з папярэднім днём вырасла на 475 чалавек і склала 7426 чалавек.

За суткі першыя выпадкі заражэння COVID-19 былі зафіксаваныя яшчэ ў васьмі краінах і рэгіёнах, уключаючы Бенін, Ліберыю, Танзанію, Самалі і Багамскія Астравы.