Кітай прыступае да клінічных выпрабаванняў першай вакцыны ад каронавіруса новага тыпу
  2020-03-19 17:21:28

Улады КНР далі дазвол на пачатак клінічных выпрабаванняў першай вакцыны ад каронавіруса новага тыпу. 16 сакавіка група даследчыкаў на чале з акадэмікам Чэнь Вэй атрымала дазвол на пачатак клінічных выпрабаванняў, паведамляе Медыякарпарацыя Кітая.

26 студзеня пасля прыбыцця ва Ухань каманды Чэнь Вэй неадкладна пачала даследаванне па фармацэўтыцы і таксікалогіі вакцыны. «Перад масавай вытворчасцю ўжо ішла падрыхтоўчая праца па ўдакладненні бяспекі і эфектыўнасці вакцыны ў адпаведнасці з міжнароднымі правіламі і правіламі КНР», паведаміла акадэмік.