Больш за 600 медыкаў пачнуць працу ў бальніцы "Сяатаншань" Пекіна
  2020-03-19 17:21:28

Звыш 600 медыцынскіх работнікаў з 22 сталічных медустаноў накіраваны ў бальніцу "Сяатаншань", якая раней выкарыстоўвалася для лячэння хворых з сур'ёзным вострым рэспіраторным сіндромам (SARS) і якая зноў адкрылася.

16 сакавіка бальніца прыняла 35 пасажыраў з міжнароднага аэрапорта "Шоўду" у Пекіне, якія чакалі медыцынскага агляду. Тэст аднаго з пасажыраў, што прыбыў з Вялікабрытаніі, даў станоўчы вынік. Пра гэта паведамілі ў Гарадскім камітэце па справах аховы здароўя Пекіна.

Бальніца "Сяатаншань", размешчаная ў паўночным прыгарадзе Пекіна, пасля рэканструкцыі мае 1,6 тыс. ложкаў. Дадзеная медустанова выкарыстоўваецца для прыёму пасажыраў, што прыязджаюць з-за мяжы і чакаюць медыцынскага абследавання, а таксама пацыентаў з меркаваным або пацверджаным завезеным выпадкам захворвання са слабавыражанай сімптаматыкай.

30 студзеня пачалася рэканструкцыя бальніцы ў якасці меры засцярогі на выпадак эпідэміі каронавіруса ў сталіцы. Работы па рэканструкцыі і мадэрнізацыі завяршыліся 15 сакавіка