Кітай лідзіруе ў свеце па развіцці 5G

  2020-03-19 17:21:28

Кітай займае лідзіруючае месца ў свеце па развіцці 5G. Такую выснову па выніках даследавання зрабілі ў Асацыяцыі GSMA - гандлёвай арганізацыі, якая прадстаўляе інтарэсы аператараў мабільнай сувязі па ўсім свеце.

Кітайскія аператары ўкараняюць сувязь пятага пакалення з мінулага года, калі было дазволена выкарыстоўваць яе ў камерцыйных мэтах. Паводле прагнозу, да 2025 года ўжо палова абанентаў у краіне пяройдуць на 5G. У 2020-2025 гг. аб'ём інвесціравання кітайскіх аператараў у рынак мабільнай сувязі дасягне 180 млрд долараў, 90% з іх пойдзе на будаўніцтва сеткі 5G.

У цяперашні час на тэрыторыі Кітая ўжо пабудаваныя 160 тыс. станцый 5G, якія ахопліваюць 50 гарадоў краіны.