Кітай накіраваў у Італію другую групу экспертаў і 35.4 тоны гуманітарнай дапамогі
  2020-03-19 17:21:28

Паводле інфармацыі агенцтва «Сіньхуа», улады Кітая 17 сакавіка накіравалі ў Італію групу ў складзе 12 спецыялістаў-медыкаў з правінцыі Чжэцзян, каб яны аказалі дапамогу ў барацьбе з каронавірусам на Апенінскім паўвостраве. У склад групы ўваходзяць спецыялісты з некалькіх бальніц і Цэнтра па прафілактыцы і кантролі захворванняў правінцыі Чжэцзян. Спецыялісты маюць досвед працы ў розных аддзяленнях, такіх, як аддзяленні дыхальных захворванняў, інтэнсіўнай тэрапіі, інфекцыйных хвароб і традыцыйнай кітайскай медыцыны. Яны падзеляцца з італьянскімі калегамі сваім вопытам у прафілактыцы і кантролі над COVID-19, а таксама акажуць садзейнічанне ў лячэнні.

Акрамя таго, у Італію дастаўлена абсталяванне для палат інтэнсіўнай тэрапіі, уключаючы некалькі дзясяткаў набораў вентылятараў, манітораў і двухканальных інфузійных помпаў, а таксама два пераносных каляровых ультрагукавых прыбора і 60 тыс. тэставых рэагентаў.

На дадзены момант правінцыя Чжэцзян накіравала ў Італію 35,4 тоны медыцынскіх вырабаў і лекаў. Раней Кітай ужо накіраваў у Італію групу медыцынскіх экспертаў і гуманітарную дапамогу.