Каментарый: ЗША першымі стварылі праблемы, а меры ў адказ Кітая -- парытэтныя і разумныя
  2020-03-19 17:21:28

18 сакавіка на сайце МЗС КНР быў апублікаваны артыкул «Кітай прадпрымае контрмеры супраць амерыканскага ціску на дзейнасць кітайскіх СМІ ў ЗША». Гэта зусім не выпадкова. Калі раней Вашынгтон выганяў кітайскіх журналістаў, Пекін ужо тады папярэдзіў аб захаванні за сабой права на меры ў адказ.

У апошнія гады ўрад ЗША неабгрунтавана абмяжоўвае нармальную рэпарцёрскую і журналісцкую дзейнасць кітайскіх СМІ і карэспандэнтаў, акрэдытаваных у ЗША, пастаянна ўзмацняе дыскрымінацыю і палітычны ціск на кітайскія СМІ. Так, у снежні 2018 года ЗША запатрабавалі ад прадстаўніцтваў кітайскіх СМІ ў ЗША зарэгістравацца ў якасці «замежных агентаў». У лютым 2020 года ўрад ЗША зацвердзіў прадстаўніцтвы пяці кітайскіх СМІ як «замежныя місіі», а затым прыняў меры для абмежавання колькасці супрацоўнікаў, што на справе было завэлюмаванай дэпартацыяй кітайскіх журналістаў.

З нагоды сцвярджэння амерыканскім бокам прадстаўніцтваў пяці кітайскіх СМІ ў ЗША ў якасці «замежных місій», кітайскі бок на парытэтных пачатках патрабуе ад пяці прадстаўніцтваў амерыканскіх СМІ ў Кітаі -- «Голас Амерыкі», «Нью-Ёрк Таймс», «Уол стрыт джорнэл», «Вашынгтон пост», «Тайм» прадаставіць дакументы, якія датычацца супрацоўнікаў гэтых СМІ, матэрыялы па іх дзейнасці і фінансавай справаздачнасці, а таксама падаць даныя аб нерухомасці ў Кітаі. Меры кітайскага боку з'яўляюцца неабходнымі ў адказ дзеяннямі на крокі, прынятыя ЗША.

Кітайскі бок патрабуе ад «Нью-Ёрк Таймс», «Уол Стрыт джорнал» і «Вашынгтон пост» падаць спіс сваіх акрэдытаваных у Кітаі карэспандэнтаў, тэрмін пасведчанняў якіх скончыцца да канца года, і здаць іх пасведчанні на працягу 10 дзён, ім больш не дазваляюць займацца журналісцкай дзейнасцю на тэрыторыі КНР, у тым ліку і ў Сянгане і Аамэне. Гэтыя меры з'яўляюцца ў адказ на тое, што амерыканскі бок вырашыў рэзка скараціць колькасць, а на справе дэпартаваць, супрацоўнікаў кітайскіх СМІ, акрэдытаваных у ЗША.

Акрамя таго, у адказ на прынятыя амерыканскім бокам абмежавальныя меры дыскрымінацыйнага характару ў дачыненні да кітайскіх карэспандэнтаў у такіх сферах, як афармленне візы, палітычная экспертыза, вядзенне журналісцкай дзейнасці, кітайскі бок таксама прыме парытэтныя меры. На самой справе дзеянні амерыканскага боку, накіраваныя на кітайскія СМІ, гавораць пра крывадушнасць амерыканскай свабоды прэсы, за якой хаваецца менталітэт часоў «халоднай вайны» і ідэалагічныя прадузятасці.

Кітайскія журналісты заўсёды строга выконваюць законы ЗША і прафесійную этыку, імкнучыся добра інфармаваць кітайскую публіку пра падзеі ў ЗША, адыгрываючы важную ролю ў двухбаковых гуманітарных абменах. Кітайскі бок таксама заўсёды падтрымлівае замежныя СМІ, якія ўсебакова і аб'ектыўна інфармуюць аб Кітаі, прадастаўляе ім усе неабходныя ўмовы працы.

У Кітаі не змяняюць палітыцы знешняй адкрытасці, заўсёды вітаюць замежныя СМІ і журналістаў, якія на аснове закона займаюцца журналісцкай дзейнасцю ў краіне, і гатовы працягваць аказваць ім разнастайнае садзейнічанне. Кітай выступае супраць ідэалагічнай прадузятасці ў дачыненні да Кітая. - Р -