Кітай заўсёды вітае дзейнасць замежных журналістаў на сваёй тэрыторыі -- МЗС КНР
  2020-03-19 17:21:28

Афіцыйны прадстаўнік МЗС КНР Гэн Шуан сёння сказаў, што Кітай заўсёды вітае дзейнасць замежных журналістаў на сваёй тэрыторыі, якія працуюць у адпаведнасці з законамі і правіламі.

Кітай, як і раней, будзе аказваць ім падтрымку, сказаў Гэн Шуан у адказ на пытанне, якое тычыцца новых контрзахадаў Кітая супраць абмежаванняў, уведзеных у дачыненні да кітайскіх СМІ ў ЗША.

Контрмеры з'яўляюцца неабходнымі і ўзаемнымі мерамі, і Кітай быў вымушаны іх прыняць у адказ на неабгрунтаваны ціск, які выпрабавалі кітайскія СМІ ў ЗША, адзначыў ён, у чарговы раз пацвердзіўшы, што кітайская палітыка адкрытасці знешняму свету не змянілася і не будзе мяняцца ў будучыні.

Адказваючы на пытанне, ці паўплывае гэты крок на празрыстасць інфармацыі Кітая аб эпідэміі, Гэн Шуан сказаў, што з самага пачатку эпідэміі кітайскі бок прымае найбольш строгія і дбайныя меры адкрытым, празрыстым і адказным чынам, што ўжо прывяло да дасягнення значных вынікаў. Кітай падтрымлівае цесныя сувязі і супрацоўніцтва з Сусветнай арганізацыяй аховы здароўя, а таксама зацікаўленымі краінамі і рэгіёнамі свету, своечасова дзеліцца з імі інфармацыяй. Ён дадаў, што намаганні Кітая дапамаглі выйграць каштоўны час для ўсяго свету і ўнеслі ўклад у агульнасусьветную барацьбу з пандэміяй. - Р -