У Кітайска-беларускім індустрыяльным парку "Вялікі камень" пачалі вырабляць дыхальныя маскі
  2020-03-19 17:21:24

Вытворчасць дыхальных масак адкрыта ў Кітайска-беларускім індустрыяльным парку "Вялікі камень". "У сувязі з сітуацыяй з каранавірусам рэзідэнт Парку "Асамедыка" асвоіў новую вытворчасць дыхальных масак і бактэрыяльна-вірусных фільтраў аднаразовага прымянення для дарослых, дзяцей і нованароджаных", -- паведамілі ў ІП.

Гэтыя вырабы забяспечваюць максімальную ахову дыхання ад патраплення мікробаў і вірусаў. Заяўленая эфектыўнасць фільтрацыі -- не ніжэй 99,999%. Пры гэтым іх можна выкарыстоўваць на працягу 12-24 гадзін. - Р -