Чартарны рэйс з кітайскімі медыцынскімі экспертамі і прадметамі першай неабходнасці вылецеў у Італію
  2020-03-19 17:21:24

Самалёт з 12 медыцынскімі экспертамі з Кітая і больш за 17 тон гуманітарнай дапамогі на борце сёння чартарным рэйсам вылецеў у Мілан для аказання дапамогі ў барацьбе з успышкай эпідэміі COVID-19.

Авіярэйс, які абслугоўваецца кітайскай авіякампаніяй China Eastern Airlines, вылецеў з Шанхайскага міжнароднага аэрапорта "Пудун" і, як плануецца, прыбудзе ў Мілан сёння ў 16:31 па мясцовым часе.

Эксперты -- прадстаўнікі розных бальніц і цэнтра па прафілактыцы і кантролі за захворваннямі правінцыі Чжэцзян.

Прадметы медыцынскага прызначэння ўключаюць медыкаменты, рэагенты для выяўлення антыцелаў COVID-19, сродкі абароны, а таксама рэанімацыйнае абсталяванне, у тым ліку апараты штучнай вентыляцыі лёгкіх і маніторы. - Р -