У кантынентальнай частцы Кітая ўпершыню зарэгістравана адсутнасць новых лакальных выпадкаў захворвання на COVID-19
  2020-03-19 17:21:24

У кантынентальнай частцы Кітая ў аўторак ўпершыню была зарэгістравана адсутнасць новых лакальных меркаваных выпадкаў захворвання новай каранавіруснай пнеўманіяй. Пра гэта заявіў афіцыйны прадстаўнік Дзяржкамітэта па справах аховы здароўя КНР Мі Фэн у сераду. Як ён паведаміў на прэс-канферэнцыі ў Пекіне, 21 новы выпадак завезены з-за мяжы.

Мі Фэн заявіў, што на тэрыторыі правінцыі Хубэй, за выключэннем горада Ухань, ужо 13 дзён запар не было зафіксавана ніводнага новага лакальнага пацверджанага выпадку захворвання.

Згодна са штодзённай справаздачай правінцыйнага камітэта па справах аховы здароўя, у правінцыі Хубэй на працягу апошніх двух дзён не было зарэгістравана ніводнага новага меркаванага выпадку, і колькасць пацыентаў з падазрэннем на COVID-19 дасягнула нулявой адзнакі пасля выключэння трох падобных выпадкаў у аўторак.

Мі Фэн адзначыў, што медыцынскія атрады, якія прыбылі з іншых адміністрацыйных адзінак правінцыйнага ўзроўню ў правінцыю Хубэй для аказання дапамогі ў барацьбе з эпідэміяй, у арганізаваным парадку адпраўляюцца ў зваротны шлях. - Р -