У Пекіне пакуль не плануецца аднаўляць ўрокі ў школах
  2020-03-19 17:21:24

У Пекіне пакуль не плануецца аднаўленне навучальнага працэсу ў школах і адкрыццё дзіцячых садкоў. Пра гэта заявіў муніцыпальны камітэт па адукацыі. Дата пачатку заняткаў і расклад будуць залежаць ад сітуацыі з распаўсюджаннем каранавіруснай інфекцыі, паведамілі ў камітэце.

У ведамстве дадалі, што падрабязная інфармацыя з гэтай нагоды будзе апублікавана загадзя. Ведамства таксама рэкамендавала студэнтам праходзіць навучанне анлайн і не вяртацца ў ВНУ. - Р -