У Бельгію дастаўлены 1 млн медыцынскіх масак з Кітая для Францыі
  2020-03-19 17:21:24

Партыя з 1 млн медыцынскіх масак, сабраных у якасці ахвяраванняў, была сёння дастаўлена ў Бельгію на шляху ў Францыю. Медыцынскі груз быў сабраны двума кітайскімі дабрачыннымі арганізацыямі для таго, каб дапамагчы ў барацьбе з распаўсюджваннем COVID-19.

Грузавы самалёт з маскамі на борце раней сёння вылецеў з Ханчжоу / Усходні Кітай / і прызямліўся ў аэрапорце Льежа каля 12: 45 па бельгійскім часе / 11: 45 па Грынвічы/.

Згодна з прэс-рэлізам фонду Alibaba і Фонду Джэка Ма (Ма Юня), груз будзе перададзены Міністэрству сацыяльных спраў і аховы здароўя Францыі.

На борце самалёта таксама знаходзілася невядомая колькасць медыцынскіх сродкаў, прызначаных для іншых еўрапейскіх краін. Намаганні па аказанні дапамогі сталі яшчэ адной ініцыятывай абодвух фондаў, закліканай дапамагчы Еўропе справіцца з бягучым крызісам у галіне аховы здароўя.