ЗША абмяжуюць перамяшчэнне праз мяжу з Канадай-Д. Трамп
  2020-03-19 17:21:24

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп у сераду ў сацсетках абвясціў аб часовым абмежаванні "неабавязковых рухаў" праз мяжу з Канадай.

Паводле яго слоў, гэтая мера была ўзгоднена абедзвюма краінамі і не распаўсюджваецца на двухбаковыя гандлёвыя сувязі.

На прэс-канферэнцыі ў Белым доме Д. Трамп паведаміў, што ён і прэм'ер-міністр Канады Джасцін Трудо па тэлефоне дамовіліся аб неабходнасці абмежавання руху праз мяжу, палічыўшы, што гэты крок дапаможа ў барацьбе з каронавірусам новага тыпу /COVID-19/.

Даныя Універсітэта Джонса Хопкінса паказваюць, што па стане на 15: 30 серады па паўночнаамерыканскім усходнім часе ў ЗША было зафіксавана 7769 пацверджаных выпадкаў заражэння COVID-19 і 118 смяротных зыходаў.