Колькасць выпадкаў захворвання COVID-19 за межамі Кітая перавысіла 110 тыс. - СААЗ
  2020-03-19 17:21:24

Колькасць пацверджаных выпадкаў заражэння каронавірусам новага тыпу (COVID-19) за межамі Кітая дасягнула 110011 выпадкаў. Такія даныя апублікавала ў сераду Сусветная Арганізацыя Аховы здароўя/СААЗ/.

Як адзначаецца ў штодзённым дакладзе СААЗ, па стане на 00: 00 серады па цэнтральнаеўрапейскім часе колькасць выпадкаў інфікавання COVID-19 за межамі Кітая ў параўнанні з папярэднім днём вырасла на 15084 і склала 110011. Колькасць памерлых за суткі вырасла на 773 і склала 4576 чалавек.

Агульная колькасць хворых COVID-19 па ўсім свеце ў параўнанні з папярэднім днём вырасла на 15123 і склала 191127 чалавек. Колькасць памерлых у параўнанні з папярэднім днём вырасла на 786 чалавек і склала 7807 чалавек.