Не варта звязваць каронавірус з якой-небудзь расай-СААЗ
  2020-03-19 17:21:24

Не варта называць COVID-19 "кітайскім вірусам", гэта не спрыяе адзінству і супрацоўніцтву ў барацьбе з эпідэміяй. Пра гэта ў сераду на прэс-канферэнцыі заявіў выканаўчы дырэктар праграмы СААЗ па надзвычайных сітуацыях у галіне аховы здароўя Майкл Раян.

"Вірус не мае межаў. Ён уплывае на аб'екты незалежна ад расы, колеру скуры і багацця. Таму нельга звязваць вірус з нейкімі пэўнымі людзьмі, " -- адзначыў ён.

"Пандэмія грыпу H1N1 у 2009 годзе ўзнікла ў Паўночнай Амерыцы, аднак мы не называем яго "паўночнаамерыканскім грыпам". Таму важна выкарыстоўваць аднолькавыя метады наймення віруса", -- падкрэсліў М. Раян, дадаўшы, што СААЗ заклікае ўсе бакі пазбягаць увязвання віруса з пэўным геаграфічным раёнам.

Па словах прадстаўніка СААЗ, усе краіны павінны аб'яднацца і супрацоўнічаць. Ён падкрэсліў, што настаў час салідарнасці, павагі да фактаў і сумеснай барацьбы з новым каранавірусам.